3.70 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
На пасяджэнні Саўміна абмеркавалі сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі на 2026 год
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь на 2026 год разгледзелі 20 жніўня 2025 года на пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў.
Падрыхтоўка ключавых параметраў выйшла на фінальную стадыю. Такім чынам, рост ВУП прапісалі на ўзроўні 2,8 %, што адпавядае тэмпам развіцця сусветнай эканомікі. Экспартная стратэгія будзе скіравана на павелічэнне паставак тавараў і паслуг у 2026 годзе амаль на 4 %. Прадоўжыцца праца на рынках СНД і па асваенні далёкага замежжа. Усе пастаўленыя задачы будуць дасягацца за кошт выканання трох ключавых праграм: вытворчай, экспартнай і інвестыцыйнай.
На 2026 год прадугледжана рэалізацыя больш як 10 буйных інвестпраектаў. Таксама ключавы вынік - рост даходаў беларусаў, тут па планах практычна плюс 5 %.