3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
Студэнты і выкладчыкі сталічных ВНУ пасадзілі новы лес у Дзяржынскім раёне
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Дзяржынскім раёне працоўны дэсант Беларускага прафсаюза працаўнікоў адукацыі і навукі абнавіў амаль 4 гектары лесу. Новыя дрэвы (а гэта парадку 16 тысяч высадкаў) высадзілі на месцы пашкоджаных пасля стыхіі.
Зялёная ініцыятыва аб'яднала больш як 70 чалавек: гэта студэнты, выкладчыкі сталічных ВНУ і актывісты галіновага прафсаюза. Азеляненне прайшло на тэрыторыі Негарэльскага навучальна-вопытнага лясгаса філіяла Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Акцыя - прыклад клопату аб навакольным асяроддзі і важны ўклад экалагічную будучыню нашай краіны.