3.69 BYN
3.01 BYN
3.50 BYN
Прадстаўнікі 27 краін пазмагаюцца за першую прэмію "Еўразія": БТ прапануе фільм Вікторыі Сянкевіч
Амаль 4 тыс. удзельнікаў з 27 краін. У Маскве падвялі вынікі заявачнай кампаніі прэміі "Еўразія". Гэта першая ў гісторыі міжнародная ўзнагарода за ўклад у развіццё супрацоўніцтва, захаванне традыцыйных каштоўнасцяў і ўмацаванне культурных сувязяў на еўразійскай прасторы.
Яна ўручаецца ў 15 асноўных і спецыяльных намінацыях. Гэта аб'ектыўнае асвятленне тэм еўразійскай інтэграцыі і барацьба з недакладнымі фактамі. Захаванне гістарычнай памяці і праўды. Садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву ў адукацыі, культуры і медыя. Ад Белтэлерадыёкампаніі ў конкурсе ўдзельнічае фільм Вікторыі Сянкевіч "Пад бомбамі НАТА". Ён расказвае гісторыі людзей, якія перажылі бамбардзіроўкі Югаславіі ў 1999 годзе, 78 дзён і начэй жылі пад гукі сірэн і паветранай трывогі.
Прызавы фонд прэміі складае 25 млн рублёў. Міжнароднае галасаванне прадоўжыцца да 19 кастрычніка. А 29 кастрычніка ў Маскве адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў. Пажадаем поспехаў нашай Вікторыі Сянкевіч.