3.75 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
На выставе імпарту ў Шанхаі беларуская дэлегацыя правяла вялікі перагаворны марафон
Тавары пад брэндам "Зроблена ў Беларусі" карыстаюцца вялікай папулярнасцю на VII Кітайскай міжнароднай выставе імпарту. На палях форуму беларуская дэлегацыя на чале з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Анатолем Ліневічам правяла вялікі перагаворны марафон.
Прайшлі сустрэчы з кіраўнікамі шэрагу правінцый КНР, профільных сельскагаспадарчых арганізацый і харчовых кампаній, кіраўніцтвам Саюза замежных інвестыцый Кітайскай інвестыцыйнай асацыяцыі і кампаній-інвестараў.
Усяго ж ад Беларусі сваю прадукцыю, адаптаваную пад кітайскі рынак, і дзелавыя прапановы прывезлі парадку 60 нашых кампаній: ад харчовых да прамысловых і сектара высокіх тэхналогій.