3.76 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Новаўвядзенні ў крэдытнай праграме "На родныя тавары" пракаменціравалі ў МАРГ
Новаўвядзенні ў праграме льготнага спажывецкага крэдытавання "На родныя тавары" накіраваны на тое, каб была магчымасць набыць беларускую прадукцыю на выгадных умовах. Змяненні ўступаюць у сілу ўжо 7 красавіка.
Як будуць працаваць новаўвядзенні? Абмеркавалі прадстаўнікі прадпрыемстваў і гандлю ў профільным ведамстве. Пералік таварных груп застаецца ранейшым. Гэта 35 пазіцый - ад адзення да бытавой тэхнікі і мэблі.
Новыя патрабаванні для вытворцаў, якія хочуць удзельнічаць у праекце. У іх павінны быць сертыфікаты прадукцыі ўласнай вытворчасці. Дакументы выдае Беларуская гандлёва-прамысловая палата.
Змяненні ў пастанову № 992 па крэдытаванні "На родныя тавары" ўступяць у сілу 7 красавіка бягучага года. У льготным крэдытаванні зараз і сфера паслуг - санаторна-курортнае лячэнне. Праграма даступная для беларускіх здраўніц.















