3.78 BYN
2.97 BYN
3.40 BYN
Пасяўная кампанія ў Беларусі стартавала раней, чым звычайна - што адбываецца на палях
Аўтар:Наталля Ігнаценка
Вясна паклікала аграрыяў у поле. Пасяўная кампанія ў Беларусі стартавала раней, чым звычайна. Падкормка азімых, унясенне ўгнаенняў, падрыхтоўка глебы, сяўба зерневых культур. Тэхніка, паліва, насенне, угнаенні, сродкі абароны раслін - найважнейшыя складальнікі паспяховай кампаніі. Захаваць дынаміку развіцця аграрнай вытворчасці, забяспечыць унутраны рынак, зарабіць на экспарце збожжа, малака і мяса - такая задача на новы аграсезон.
Рэсурсаў дастаткова, галоўнае зараз - строгае выкананне ўсіх рэгламентаў і тэхналогій, каб пазбегнуць страт і неэфектыўных выдаткаў. Пра асаблівасці сезона, арганізацыю працы і адданых свайму прызванню працаўнікоў сяла - рэпартаж з палёў (падрабязнасці ў відэа).