3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
Што прапанавала Беларусь на выставе ў рамках форуму "Сусветны атамны тыдзень"?
Перадавыя тэхналогіі больш як 100 краін у галіне прымянення атамнай энергіі засяроджаны на выставачнай пляцоўцы ў Маскве, дзе працягвае працу Міжнародны атамны форум.
Міжнародны форум "Сусветны атамны тыдзень" можна ўмоўна падзяліць на тры часткі. Гэта праца дзелавых і моладзевых пляцовак, праца выставы. Трэба сказаць, што апошняя самая маштабная і самая відовішчная, на ёй прапанаваны вялікія і малыя электрастанцыі, якія сёння ёсць у свеце, плывучыя рэактары, дасягненні ў медыцыне, тэхналогіі, інавацыі. Ёсць такое адчуванне, што будучыня ўжо наступіла. Напрыклад, на выставе ёсць аўтамабіль з атамнымі тэхналогіямі ўнутры.
Адзначым, што тут прадстаўлена экспазіцыя Беларусі - Беларуская атамная электрастанцыя, якая прыцягвае вялікую ўвагу гасцей, а таксама дасягненні ў медыцыне і дасягненні беларускіх навукоўцаў (глядзіце відэа).