3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Сокі, безалкагольныя напоі - у Беларусі папоўняць пералік тавараў, што падлягаюць маркіроўцы
У Беларусі папоўняць пералік тавараў, што маркіруюцца. Размова ідзе пра сокі і безалкагольныя напоі.
З 1 мая такія тавары будуць маркіраваць па аналогіі з малочнай прадукцыяй спецыяльнымі QR-кодамі. Менавіта іх пакупнікі павінны будуць сканіраваць на касах самаабслугоўвання, каб правільна прабіць тавар.
Для бізнесу дадзены пераходны перыяд - з 1 сакавіка да канца красавіка. За гэты час трэба будзе распрадаць рэшткі немаркіраванай прадукцыі, каб пасля пазбегнуць праблем са збытам.
"Гэтая маркіроўка ўжо ўведзена на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведныя рашэнні былі прынятыя яшчэ ў верасні 2023 года. І ўжо ў Расійскай Федэрацыі гэтая маркіроўка прымяняецца ў дачыненні да гэтай групы тавараў. І гэтая агульная маркіроўка, якая ўжо ўрэгулявана ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, зможа нам аблегчыць працэс узаемнага гандлю, таму што коды, сфарміраваныя па агульных правілах, прызнаюцца на ўсёй тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза", - патлумачыла начальнік галоўнага упраўлення Міністэрства па падатках і зборах Беларусі Ларыса Шыбко.
Наяўнасць маркіроўкі - надзейная абарона ад нелегальнай прадукцыі або кантрафакту. Пакупнік можа быць упэўнены: ён застрахаваны ад падробак. А вытворцы зараз будуць дакладна ведаць, колькі прададзена тавараў і як працуюць лагістычныя ланцужкі.
Фота pixabay.com















