3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У аграгарадку Гатава адкрылі новы цэх па вытворчасці ўпакоўкі. Ацэнім перавагі
Звыш паўсотні інвестініцыятыў - столькі будзе рэалізавана ў Мінскай вобласці за тры гады па праграме "Адзін раён - адзін праект". Іх агульны кошт - амаль 2 млрд рублёў, а колькасць новых рабочых месцаў - больш за 2,5 тыс.
4 кастрычніка ў Мінскім раёне адкрыўся новы цэх па вытворчасці ўпакоўкі. Яе выкарыстоўваюць усе беларускія мясакамбінаты і некаторыя прадпрыемствы АПК.
У праект інвесціравалі больш за 10 млн рублёў.
"Гэтая абалонка дазваляе вельмі хутка вырабляць мясныя прадукты: сасіскі, каўбасы. У Беларусь мы прадаём каля 30 % нашай прадукцыі, 70 % - экспарт. Гэта Еўропа, Афрыка, а зараз развіваем і азіяцкі напрамак", - расказаў дырэктар ТАА "Эфектыўныя сістэмы ўпакоўкі" Юрый Казлоў.
Новы інвестпраект дазволіць Мінскаму раёну пашыраць навыкі ў стварэнні імпартазамяшчальнай прадукцыі і звярнуць увагу на экспарт.
Да канца сезона ў Мінскай вобласці будзе рэалізавана яшчэ 15 ініцыятыў у рамках праграмы "Адзін раён - адзін праект" у такіх сферах, як АПК, дрэваапрацоўка, машынабудаванне.