3.69 BYN
2.99 BYN
3.42 BYN
У Беларусі намалочана 2 млн тон збожжа

Паводле аператыўных звестак на 2 жніўня, на палях Беларусі намалочана 2 млн 47 тыс. т збожжа. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінсельгасхарча.
"Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за папярэдні год на 8,4 ц/га", - сказалі ў прэс-службе.
Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Віцебская - 108 тыс. т, Магілёўская - 191 тыс. т, Гомельская - 244 тыс. т, Мінская - 427 тыс. т, Гродзенская - 476 тыс. т, Брэсцкая - 601 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 24 % плошчаў, што складае 483 тыс. га.
Азімы ячмень убраны на 95 % плошчаў. Намалочана 926 тыс. т ураджайнасцю 39,8 ц/га, што таксама вышэй за леташні ўзровень на 7,5 ц/га. Азімы рапс на зерне ўбраны на 201 тыс. га (53 % усёй плошчы), з якіх намалочана 444 тыс. т.
Скошана траў другога ўкосу на плошчы 820 тыс. га - 77 % плана. Нарыхтавана сена 290 тыс. т (40 % плана), сенажу - 10 млн 954 тыс. т (78 % плана), у тым ліку ў палімернай упакоўцы 308 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 317 тыс. т - 33 % плана.