3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
У Маскве пройдзе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета. Раскажам, якія тэмы на парадку
13 снежня ў Маскве пройдзе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета.
Яно будзе прысвечана паглыбленню эканамічнай інтэграцыі. Акрамя гэтага, асаблівая ўвага будзе нададзена тэматыцы энергетычнага супрацоўніцтва, а таксама стварэнню спрыяльных умоў для развіцця электроннага гандлю ў рамках аб'яднання. Будуць гаварыць і аб правілах адбору кааперацыйных праектаў у прамысловасці і аказанні фінансавага садзейнічання пры іх рэалізацыі. З рабочым візітам у Маскве прэм'ер Раман Галоўчанка.
Напярэдадні кіраўнікі ўрадаў сустракаліся на Савеце СНД. Ужо ў 2025 годзе краіны Садружнасці прымуць стратэгію эканамічнага развіцця да 2030 года. Беларусь прапаноўвае правесці і І Форум рэгіёнаў Садружнасці.
Тым больш цікавасць да прамысловай кааперацыі вялікая, і бізнесу важна сустракацца.
Гэта ўсё актуальна і для фармату "пяцёркі". Міжурадавы савет збярэцца сёння ў 14:30. Гэта пасяджэнне стане 41-м з пачатку працы ЕАЭС і 4-м у 2024 годзе.