3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Урад узяў на асаблівы кантроль цэнаўтварэнне на мяса-малочную прадукцыю і кандытарскія вырабы
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Умацаваць стабільнасць на спажывецкім рынку. Урад узяў на асаблівы кантроль цэнаўтварэнне на мяса-малочную прадукцыю і кандытарскія вырабы. Гэтыя пазіцыі найбольш схільныя да інфляцыі апошнія гады. І каб не дапускаць спекулятыўнага і неабгрунтаванага росту цэн, зараз кожнае павышэнне на гэтыя тавары неабходна ўзгадняць, прычым па ўсім ланцужку: ад вытворцы да розніцы. Гэтым зоймецца профільная камісія пры Саўміне. Пры гэтым у рознічным гандлі працягваюць дзейнічаць усталяваныя лімітавыя надбаўкі.
У цэлым сітуацыю на спажывецкім рынку ведамства ацэньвае як стабільную. На паліцах дастатковы асартымент тавараў, узровень цэн - у зададзеных межах.