3.70 BYN
3.00 BYN
3.49 BYN
Выхапіць кожную пагодлівую хвілінку. У паўночны рэгіён накіраваны камбайны з 3 абласцей
Аўтар:Марына Раманоўская
У гэтай нялёгкай справе нашым аграрыям уласцівыя камандны дух і згуртаванасць. Каб сабраць усё да зярнятка, гаспадаркі адразу трох абласцей накіравалі свае экіпажы ў паўночны рэгіён.
10 камбайнаў разам з экіпажамі накіраваны з Магілёўскай вобласці ў дапамогу аграрыям поўначы краіны. Прапрацавалі лагістыку - гэтыя збожжаўборачныя машыны будуць задзейнічаны на палях Віцебскага раёна.
Магілёўская вобласць ужо пераадолела мільённую мяжу. На поўнач краіны накіравалі экіпажы, якія паспяхова справіліся са жнівом у сваім рэгіёне (падрабязнасці ў відэа).