3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Як на справе працуе праграма "Адзін раён-адзін праект", распавялі на прыкладзе прадпрыемства "ЭНЭФ"
У Мінскай вобласці ў 2025 годзе плануецца рэалізаваць 15 маштабных ініцыятыў па дзяржпраграме "Адзін раён - адзін праект".
Сярод запатрабаваных кірункаў - электроніка. Так, сярод нядаўна рэалізаваных праектаў - новы цэх прадпрыемства "ЭНЭФ" у Маладзечне. Там выпускаюць святлодыёдныя свяцільні, а таксама рэцыркулятары паветра і прыборы для ўльтрафіялетавага абеззаражання вады (такія выкарыстаюць у артэзіянскім водазабеспячэнні Мінска). Сярод іншых кірункаў - асвятленне ў транспарце.
Адзначым, што маладзечанскае прадпрыемства з'яўляецца часткай тэхнапарка "Інката", які ў сваю чаргу ўваходзіць у састаў Мінскага гарадскога тэхнапарка.