3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
130 год таму нарадзіўся народны пісьменнік Беларусі Кандрат Крапіва
5 сакавіка спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, уладальніка з'едлівага псеўданіма Крапіва. Герой сацпрацы, акадэмік, ён уславіўся сваёй вострай сатырай.
Ён прайшоў чатыры вайны, але захоўваў жыццялюбства і мог выклікаць у людзей усмешку. Кандрат Кандратавіч пражыў 95 гадоў. Нарадзіўся ў небагатай сялянскай сям'і, але стаў навукоўцам і нават пабываў у складзе беларускай дэлегацыі на Першай сесіі Генасамблеі ААН.
Гумарыст і сур'ёзны навуковец, а ў душы ён быў яшчэ і рамантыкам. Любіў свой квітнеючы яблыневы сад, любіў рыбалку і коней. Сёння яго героі і акалічнасці з мінулага стагоддзя актуальныя як ніколі.
А нядаўна супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры знайшлі неапублікаваны раней рукапіс - сцэну з п'есы "Брама неўміручасці", твор аўтар пісаў амаль 6 гадоў.
Аляксандр Бараноўскі, загадчык аддзела беларускай літаратуры XX і XXI стст. Інстытута літаратуразнаўства ім. Я. Купалы:
"Немагчыма вярнуць маладосць, нельга стаць зноў актуальным. Так, старасць можа доўжыцца бясконца, бо бяссмерцце, як там напісана, - гэта вялікі акіян, у якім плывеш, і канца, і краю няма і ніколі не будзе. Перад намі з'яўляюцца новыя героі - гэта пісьменнік пад псеўданімам Сусветны. Вядома, тут Крапіва ў характэрным для яго сатырычнай манеры разважае адносна паняццяў: хто больш значны - сусветны пісьменнік ці народны. А іронію сітуацыі падмацоўвае сапраўднае імя гэтага пісьменніка - Мікола Маляўка, які прызнаецца навукоўцу ў высакароднай, на яго погляд, мары - напісаць летапіс бессмяротнага чалавецтва".















