3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Беларускі архіў-музей адкрыў віртуальную выставу да 105-годдзя народнага пісьменніка Івана Шамякіна
Спецыяльна да 105-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва падрыхтаваў віртуальную выставу. Асабістыя рэчы пісьменніка паказалі і ў Добрушскім краязнаўчым музеі, дзе ўзнавілі рабочы кабінет класіка.
Народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат шматлікіх прэмій, здаецца, ён заваяваў усе прафесійныя вышыні. Больш як 60 гадоў Іван Шамякін аддана служыў беларускай літаратуры.
Пісьменнік уславіўся як аўтар раманаў і аповесцяў, быў сцэнарыстам, драматургам, грамадскім дзеячам. Яго "Сэрца на далонi" ў руках трымала не адно пакаленне. Кнігі Івана Шамякіна выходзілі мільённымі тыражамі, былі перакладзены на дзясяткі моў - чэшскую, польскую, іспанскую, кітайскую (больш падрабязна – глядзіце відэа).















