3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Больш як 250 аўдыятвораў сабраныя ў мабільным дадатку "Чытанка"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Скарбы беларускага слова - у смартфоне. Больш як 250 аўдыятвораў - ад класікі да сучаснасці - сабраныя ў мабільным дадатку "Чытанка". У ім захаваліся ўнікальныя запісы, дзе радкі ажываюць галасамі саміх творцаў.
Для зручнасці ўкаранілі шэраг функцый: зараз можна адзначаць і захоўваць улюбёныя кнігі для хуткага доступу, а таксама дзяліцца імі ў сацсетках і месенджэрах.
Дадатак створаны пад эгідай Міністэрства інфармацыі сумесна з Белтэлерадыёкампаніяй і Беларускім дзяржархівам кіна-фотафонадакументаў.















