- 3.71 BYN 
- 2.95 BYN 
- 3.44 BYN 
Галерэя "Мара" ў Нясвіжы запрашае акунуцца ў чароўны свет старажытнай і сучаснай культуры
Сучасны цэнтр культурнага жыцця Нясвіжа - мастацкая галерэя "Мара" -  запрашае на персанальныя і зборныя выставы. 
Зараз там на другім паверсе размясцілася аўтарская экспазіцыя прафесійнага жывапісца і графіка Марыны Мары. Першы ж паверх - у антуражы творчага мікса: работы Ігара і Алены Бархатковых, Аляксандра Дзямідава, Кацярыны Філюты, Уладзіміра Канцадайлава. У зборную экспазіцыю гарманічна ўпісаўся і фарфор.
Галерэя "Мара" - папулярная турыстычная арт-прастора Нясвіжа. Тым самым горад дэманструе гасцям не толькі старажытныя помнікі архітэктуры і мастацтва, але і набыткі сучаснай культуры.















