3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Памёр аўтар гімна Беларусі, народны паэт Уладзімір Карызна
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Не стала народнага паэта Беларусі, лаўрэата Дзяржпрэміі рэспублікі, кавалера ордэна Францыска Скарыны Уладзіміра Карызны. Яму было 87 гадоў.
Любоўю да роднай краіны прасякнута ўся творчасць Уладзіміра Іванавіча. Хто ў Беларусі не ведае песень, напісаных майстрам: "Беларусь мая сінявокая!", "Журавінка", "На азёрах сініх".
Уладзімір Карызна - аўтар шматлікіх зборнікаў для дарослых і дзяцей. Больш як 200 яго твораў пакладзены на музыку. Іх выконвалі "Пясняры", "Сябры", "Верасы".
Карызна напісаў самыя галоўныя радкі для кожнага беларуса - Дзяржаўны гімн, які больш чым 20 гадоў уся краіна спявае ва ўнісон.
Месца развітання з народным паэтам будзе вядома пазней.















