3.75 BYN
2.81 BYN
3.30 BYN
Споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі
23 красавіка аўтару "Палескіх баек" споўнілася б 140 гадоў. Беларускі класік Змітрок Бядуля, ён жа Самуіл Плаўнік, нарадзіўся ў 1886 годзе ў вёсцы Пасадзец Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
Да ранняй лірыкі пісьменніка адносіцца яго першы зборнік замалёвак "Абразкі". А сапраўднай класікай у гісторыі беларускай літаратуры сталі аповеды майстра "Пяць лыжак заціркі", "Маладыя дрывасекі", "Летапісцы", "На Каляды да сына". Выдаваліся цэлыя зборнікі аповедаў аўтара, Змітрок Бядуля пісаў паэмы і аповесці.
Сваё літаратарства майстар упісаў і ў тэатральны летапіс. Плаўнік стаў адным з першых тэатральных крытыкаў у Беларусі. А ў 1939 годзе на падмостках Вялікага тэатра з'явіўся першы беларускі балет "Салавей" паводле аповесці Бядулі.
Беларускі класік памёр падчас Вялікай Айчыннай у вымушанай эвакуацыі ў 1941 годзе каля горада Уральска ў Казахстане, дзе і быў пахаваны на гарадскіх могілках. Пасля вайны родныя 6 разоў спрабавалі вярнуць астанкі пісьменніка на радзіму. Але толькі ў лютым 2020 года самалёт з прахам прызямліўся ў беларускай сталіцы. Змітрака Бядулю ўрачыста перапахавалі на Усходніх могілках Мінска.















