3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Сталі вядомыя імёны пераможцаў конкурсу "Час танцаваць" - узнагароджана больш як 20 калектываў
Сузор'е талентаў - 85 танцавальных нумароў і больш як 100 фіналістаў. Сталі вядомыя імёны пераможцаў конкурсу "Час танцаваць".
Марафон праходзіў у пяці намінацыях: класічны танец, сучасны, эстрадны, бальны і народны. Сёлета былі заяўлены ўдзельнікі з Расіі і два нумары паказаў Кітай. Дыпломамі і памятнымі прызамі ўзнагародзілі больш як 20 калектываў. Адзначым, традыцыйна больш за ўсё нумароў было прадстаўлена ў катэгорыі "Народны танец".
Першынство сёлета дасталася намінацыі "Сучасны танец". Гран-пры атрымаў калектыў Stay dance project з Рагачова. Таксама сёлета заснавалі спецыяльны прыз за ўвасабленне ў харэаграфіі тэмы Вялікай Айчыннай вайны і дабавілі прызы "За лепшую балетмайстарскую працу" і "За захаванне развіцця народнага танца".