3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Вершы Якуба Коласа перакладуць на турэцкую мову і выдадуць асобным зборнікам
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Вершы Якуба Коласа перакладуць на турэцкую мову. Да такога пагаднення прыйшлі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа і стамбульскі Універсітэт Бейкент.
Для турэцкіх чытачоў супрацоўнікі ўніверсітэта перакладуць паэзію беларускага класіка, а таксама выдадуць зборнік вершаў.
Гэта не першы выпадак, калі творы Коласа адаптуюць. Вершы народнага паэта Беларусі гучаць на 40 мовах, уключаючы лацінскую і раманскую групы. Строфы Коласа спалучаюць народны эпас і пейзажную лірыку, якую тонка адчуваюць прыхільнікі ва ўсім свеце, таму з перакладамі такога ўзроўню працуюць прафесіяналы высокага класа.
Колас і сам быў перакладчыкам - ён адаптаваў Пушкіна для беларускіх чытачоў.















