3.76 BYN
2.80 BYN
3.28 BYN
Вялікі тэатр, джаз, гранд-кірмаш: што чакае гасцей Нясвіжа ў новым турсезоне
У Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж" рыхтуюцца да адкрыцця летняга турсезону.
Па традыцыі трупа Вялікага тэатра Беларусі зменіць мінскія сцэнічныя падмосткі на гістарычныя дэкарацыі. Чакаюць у Нясвіжы і рэгіянальныя тэатры. Слонімскі прывязе пастаноўку да Дня абароны дзяцей, таксама на гастролі прыедзе Пецярбургскі музычны тэатр.
Не абыдзецца ў ліпені без джазу. А ў жніўні адбудзецца "Гранд-кірмаш у палацы". У праграме фларыстычныя шоу, кірмаш рамеснікаў, модныя паказы, сярэдневяковыя танцы і экскурсіі.
За 2025 год музей-запаведнік наведала рэкордная колькасць турыстаў - больш як 570 тыс. чалавек. За I квартал 2026-га ў Нясвіжы пабывалі звыш 70 тыс. гасцей, прычым к лету тут чакаюць павелічэння турпатоку.
Летні турыстычны сезон музей-запаведнік адкрые ўжо ў маі.















