3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Выстава габеленаў Галіны Крываблоцкай праходзіць у Мінску
Рэтраспектыўная выстава памяці беларускай мастачкі Галіны Крываблоцкай праходзіць у галерэі Леаніда Шчамялёва. Прадэманстравана звыш 60 работ розных жанраў - ад святочных да рамантычных і светлых, ад камерных да манументальных.
Сярод вядомых усім беларусам прысутнічае работа "Мелодыя зямлі" ў Нацыянальнай бібліятэцы і заслона "Вясёлка" памерам 8х26 м для малой залы Палаца Рэспублікі. З рознажанравай спадчынай Галіны Крываблоцкай можна азнаёміцца да 6 кастрычніка.