3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Замежныя дыпламаты па-беларуску праслаўлялі душэўную прыгажосць і мудрасць жанчын
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Мінску напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы прайшоў паэтычны вечар. Рэпертуар адпавядае аб'яўленаму ў краіне Году беларускай жанчыны. Кіраўнікі дыпмісій прачыталі творы выдатных паэтаў, якія праслаўляюць душэўную прыгажосць і мудрасць прыгожай паловы чалавецтва.
Мерапрыемства - традыцыйнае, аднак сёлета дапоўнена важнай дэталлю: усе творы выконваліся выключна на беларускай мове.
Міжнародны дзень роднай мовы, заснаваны ЮНЕСКА, сёлета адзначаецца 27-ы раз. Свята звяртае сусветную супольнасць на важнасць захавання моўнай разнастайнасці і культурнай спадчыны народаў.















