3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
21 красавіка праваслаўныя вернікі ўспамінаюць продкаў на свята Радаўніцы
21 красавіка ў праваслаўных вернікаў Радаўніца. У гэты дзень яны ўспамінаюць продкаў. Паводле даўняй праваслаўнай традыцыі ў храмах здзяйсняюцца паніхіды, прынята наведваць могілкі, наводзіць парадак на магілках блізкіх і сваякоў і сімвалічна "хрыстосавацца з імі, тым самым аддаючы даніну памяці нябожчыкам.
Радаўніца адзначаецца на дзявяты дзень пасля праваслаўнага Вялікадня. У цэрквах гучыць памінальная малітва і велікодныя спевы.
Таццяна Валодзіна, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў:
Да абеду пашуць, у дзень плачуць, а ўвечары скачуць або спяваюць. Сапраўды, гэта свята не жалобнае, гэта не пахаванне, гэта дзень радасці сустрэчы са сваімі памерлымі.
Радаўніца мае дахрысціянскія карані.
Царква супраць трапез на могілках, бо памерлым патрэбна малітва і запаленая ў храме свечка - у гэтым і ёсць галоўнае прызначэнне Радаўніцы.















