3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
15 чэрвеня ШАС святкуе 25-гадовы юбілей
Аўтар:Таццяна Волкава
15 чэрвеня Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва адзначае 25-гадовы юбілей. ШАС была заснавана ў 2001 годзе і за гэты час вырасла ў найбуйнейшае рэгіянальнае аб'яднанне, якое ахоплівае прастору ад Усходняй Азіі да Блізкага Усходу і Усходняй Еўропы.
10 дзяржаў-членаў, у тым ліку Беларусь, з тэрыторыяй больш як 36 млн кв. км і насельніцтвам каля 3,5 млрд чалавек.
Гісторыя ШАС пачалася ў 1996 годзе ў Шанхаі. Пяць краін - Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан - падпісалі пагадненне аб умацаванні даверу ў ваеннай сферы. Узнікла палітычнае аб'яднанне, вядомае як "шанхайская пяцёрка".















