3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Беларусь і Кенія падпісалі мемарандум аб актывізацыі супрацоўніцтва на міжпарламенцкім узроўні
Аўтар:Стэфанія Вінічак
Стратэгія і палітычны арыенцір Беларусі - маштабнае супрацоўніцтва з Афрыканскім кантынентам. І вялікая камандзіроўка Прэзідэнта па краінах Глабальнага Поўдня - таму пацвярджэнне. Афрыка - гэта вялізны рынак, і нам ёсць што прапанаваць.
Дыялог аб супрацоўніцтве не спыняецца. Сёння ў Мінск з афіцыйным візітам прыбыў спікер парламента Кеніі. Нашы краіны злучаюць даўнія дружалюбныя адносіны, ёсць і добрыя перспектывы для ўсебаковага развіцця ўзаемадзеяння. Новы імпульс у тым ліку - адкрыццё прамых авіязносін паміж Мінскам і Найробі (больш падрабязна -глядзіце відэа).















