3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Дэлегацыя Рэспублікі Комі вывучае патэнцыял Беларусі
У Беларусі з рабочым візітам знаходзіцца дэлегацыя Рэспублікі Комі. На працягу трох дзён прадстаўнікі расійскага рэгіёна знаёмяцца з прамысловым і навуковым патэнцыялам нашай краіны. 29 красавіка прайшла сустрэча ў Міністэрстве аховы здароўя.
"Рэспубліка даволі вялікая, вельмі шмат розных галін, якія сёння маглі б быць цікавыя і для Расійскай Федэрацыі, у тым ліку для Рэспублікі Комі. Мы паглядзелі, як заўсёды, традыцыйна гэта вытворчасць МАЗа, вытворчасці Беларусі, вытворчасць лесанарыхтоўчай тэхнікі. Нам прадставілі Нацыянальную акадэмію Рэспублікі Беларусь, паглядзелі іх дасягненні, якія сёння таксама могуць быць цікавыя ў рамках развіцця дзяржаў. Культурныя абмены, турыстычныя, для сябе мы ўзялі шмат", - распавёў Дзмітрый Братыненка, старшыня ўрада Рэспублікі Комі.
Бакі дамовіліся актывізаваць супрацоўніцтва - ад прамысловасці і сельскай гаспадаркі да культуры, спорту і турызму. Таксама ў найбліжэйшы час плануецца прапрацоўка канкрэтных сумесных праектаў і арганізацыя ўзаемных бізнес-місій.















