3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Дэмаграфічная бяспека, рост канкурэнтаздольнасці - як будзе развівацца Беларусь
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Як будзе развівацца Беларусь у наступныя пяць гадоў? 19 снежня Усебеларускі народны сход зацвердзіў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця. Упершыню дакумент вынеслі на разгляд УНС - ён стане падмуркам новай пяцігодкі.
Праца прароблена тытанічная. Стратэгію і тактыку развіцця вызначалі фактычна ўсёй краінай: урад, спецыяльна створаная рабочая група, сабраны заўвагі і прапановы, каб рашэнні цалкам адпавядалі запытам і чаканням грамадства. Праграма пяцігодкі стане законам для далейшай работы ўсіх дзяржорганаў і арганізацый (гл. відэа).















