3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
МЗС Беларусі з глыбокай трывогай сочыць за рэзкай эскалацыяй канфлікту на Блізкім Усходзе

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь з глыбокай трывогай сочыць за рэзкай эскалацыяй канфлікту на Блізкім Усходзе. Пра гэта піша БЕЛТА заявілі са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.
"Вельмі занепакоены паведамленнямі аб ударах па іранскіх ядзерных аб'ектах, нанесеных Злучанымі Штатамі Амерыкі, - гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі. - Разглядаем гэтыя дзеянні як надзвычай небяспечную эскалацыю, што нясе ў сабе непрадказальныя наступствы для ўсяго рэгіёна і пакуты для народаў, якія яго насяляюць".
Для Беларусі як краіны, пацярпелай ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, абсалютна зразумелыя тыя цяжкія наступствы, да якіх могуць прывесці бамбардзіроўкі ядзерных аб'ектаў на тэрыторыі Ірана. Дарэчы, гэтыя аб'екты знаходзяцца пад кантролем МАГАТЭ.
МЗС Беларусі настойліва заклікае ўсе ўцягнутыя бакі праявіць максімальную стрыманасць.
"Лічым, што адзіным устойлівым рашэннем з'яўляецца дыпламатычны шлях і захаванне міжнароднага права, уключаючы Дагавор аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі і Жэнеўскія канвенцыі 1949 года", - падкрэслілі ў МЗС Беларусі МЗС Беларусі настойліва заклікае ўсе ўцягнутыя бакі праявіць максімальную стрыманасць.