3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Новы этап узаемаадносін Беларусі і Грузіі - якія кантракты і пагадненні падпісаны 17 сакавіка
Аўтар:Святлана Лук'янюк
Новыя кантракты і пагадненні Беларусі і Грузіі падпісаны 17 сакавіка ў Тбілісі па выніках працы сумеснай міжурадавай камісіі. Эканоміка - асноўны элемент, які садзейнічае ўмацаванню двухбаковых адносін. Адсутнасць прамой міжгаліновай канкурэнцыі - адна з галоўных пераваг.
Дыялог Беларусі і Грузіі стартаваў пасля перапынку 6 гадоў, кантакты не падтрымліваліся ні бізнесам, ні дзяржорганамі. Але сёння краіны гавораць, што трэба шукаць сумесныя праекты, рабіць стаўку на эканоміку - гэта аснова двухбаковых адносін.
Пакуль узровень двухбаковага тавараабароту не адказвае нашаму патэнцыялу. Агульная скарбонка за 5 гадоў вырасла на 70 %, але сумы сціплыя. Прапанаваць адно аднаму краіны могуць многа (больш падрабязна - глядзіце відэа).















