3.66 BYN
2.97 BYN
3.45 BYN
Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў краін ШАС - прэм'ер-міністры сустрэліся з прэзідэнтам Расіі
Краіны ШАС летась прадэманстравалі эканамічны рост амаль удвая вышэйшы за сярэднесусветны. Менавіта моцная эканоміка - аснова рэгіянальнай бяспекі.
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, выступаючы на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў ШАС у Маскве. За чвэрць стагоддзя Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва зрабіла вялізны крок наперад. Сёння яна аб'ядноўвае тых, хто выступае за мір і росквіт. Але наперадзе яшчэ шмат сумеснай працы.
ШАС - гэта траціна сусветнага ВУП
Расія прымае пасяджэнне. Вядома, краіна-гаспадыня заўсёды хоча паказаць усё самае лепшае, што ў яе ёсць. Менавіта таму лакацыяй быў выбраны Нацыянальны цэнтр Расіі. Ён працуе ўсяго год, але ўжо стаў культурнай з'явай. Усё таму, што ў адной прасторы сабраны дасягненні моцнай і вялікай эканомікі (падрабязнасці ў відэа).















