3.66 BYN
2.97 BYN
3.45 BYN
На праграму развіцця Палесся прадугледжана 6,5 млрд беларускіх рублёў
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Прыродныя выклікі і сістэмныя рашэнні для ўнікальнага рэгіёна. 18 лістапада на парадку ў Палацы Незалежнасці - праграма развіцця Прыпяцкага Палесся.
Дакумент вызначае стратэгію да 2030 года. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нагадаў: гэта адно з ключавых перадвыбарных абяцанняў палешукам. На гэтых землях жывуць 350 тыс. чалавек. Палессе ахоплівае 9 раёнаў: 4 знаходзяцца ў Брэсцкай вобласці, 5 - у Гомельскай. Буйныя праекты павінны стаць лакаматывам руху наперад, але важна бачыць і эканоміку пытання (гл. відэа).















