3.66 BYN
2.97 BYN
3.45 BYN
Сетка студэнцкіх канструктарскіх бюро - новая ініцыятыва ў адукацыі
Аўтар:Маргарыта Юзэфовіч
У Беларусі ствараецца сетка студэнцкіх канструктарскіх бюро. Гэта новыя пляцоўкі, дзе маладыя даследчыкі змогуць увасабляць свае ідэі ў рэальныя праекты. Да канца года плануецца адкрыць каля 20 такіх бюро, першае пачало ўжо работу. На месцы працаваў наш карэспандэнт.
У краіне стартуе новая ініцыятыва ў сферы адукацыі - стварэнне студэнцкіх канструктарскіх бюро. Іх задачай стала падтрымка студэнтаў у рэалізацыі ўласных ідэй, распрацоўцы новай прадукцыі і правядзенні доследных прац. Гэта крок да таго, каб маладыя даследчыкі ўжо падчас вучобы атрымлівалі практычныя навыкі і кампетэнцыі, запатрабаваныя ў сучаснай эканоміцы. Таксама распрацавана тыпавое палажэнне, якое дапаможа ВНУ прасцей фарміраваць такія падраздзяленні (гл. відэа).















