3.66 BYN
2.97 BYN
3.45 BYN
У Польшчы правядуць экстраннае пасяджэнне Камітэта нацбяспекі
Экстраннае пасяджэнне Камітэта нацыянальнай бяспекі 18 лістапада правядуць польскія ўлады. Прычынай называюцца інцыдэнты на чыгунцы, якая вядзе ва Украіну. Гэтыя здарэнні абвешчаны дыверсіямі і расследуюцца як спланаваныя з-за мяжы тэрарыстычныя атакі.
Цікава, што характар інцыдэнтаў уладам відавочны яшчэ да таго, як расследаванне пачалося. Між тым ні прырода, ні вінаватыя ў пашкоджаннях пуцей, а таксама ліній электрасілкавання цягнікоў да гэтага часу не ўстаноўлены.
У Польшчы на гэтым фоне бушуе сапраўдны мілітарысцкі псіхоз. Начальнік генштаба арміі краіны Кукула заявіў, што на краіну рыхтуецца напад: перад узброеным уварваннем праціўнік, паводле яго словаў, спрабуе дэмаралізаваць грамадства, каб пазбавіць Польшчу здольнасці да супраціўлення.















