3.66 BYN
2.97 BYN
3.45 BYN
Усе службы Мінска гатовы да суровых перамен надвор'я
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Беларусі мокры снег і галалёдзіца. Але камунальныя службы горада гатовы да суровых перамен надвор'я. Спецыялісты Гаррэмаўтадара беларускай сталіцы на сувязі з сіноптыкамі. Маніторынг змен надвор'я - кожную гадзіну.
У начны час дарогі апрацоўваюць прэвентыўна, каб мокрае пакрыццё з-за пераходу праз нуль не ператварылася ў каток. Рэагенты да марознага сезона падрыхтаваныя загадзя. Супрацоўнікі Гаррэмаўтадара Мінска запоўнілі сховішчы песка-салянай сумессю ў патрэбным аб'ёме і чакаюць першых снегападаў.
Дзяржаўтаінспекцыя папярэджвае вадзіцеляў пра тое, што на хуткасных трасах і ў гарадскім патоку зараз асабліва важна трымаць бяспечную дыстанцыю і не перавышаць хуткасць.















