3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Рыжанкоў: Палітыка Вільнюса наконт закрыцця і адкрыцця КПП - дзеянні сітуатыўнага парадку
Палітыка Вільнюса наконт закрыцця, а затым адкрыцця сваіх КПП - дзеянні сітуатыўнага парадку, якія не здольныя прывесці да доўгатэрміновага, бесперабойнага функцыянавання беларуска-польскай мяжы, якое базіруецца на правілах. Пра гэта, адказваючы на пытанні журналістам па выніках пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі, заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў.
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства таксама адзначыў, што Мінск выступае за канчатковае ўрэгуляванне ўсіх пытанняў, звязаных з мяжой.
Падчас пасяджэння 25 лістапада калегій МЗС Беларусі і Расіі абмяркоўваўся шэраг іншых важных пытанняў. Сярод іх былі прасоўванне традыцыйных каштоўнасцей, каардынацыя развіцця адносін з дзяржавамі Глабальнага Поўдня, падыход да наладжвання адносін з недружалюбнымі краінамі і процідзеянне дэзінфармацыі. Усе дасягнутыя дамоўленасці і дадаткова агучаныя прапановы зафіксаваны ў пастанове калегій. Кіраўнікі МЗС Беларусі і Расіі таксама падпісалі план кансультацый на 2026 год.















