3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Сітуацыя ля заходніх меж СД, крызіс на Блізкім Усходзе - у Маскве прайшло пасяджэнне ПА АДКБ
Аўтар:Дар'я Белавусава-Пятроўская
Беларусь працягвае стратэгію развіцця па ўсіх кірунках з надзейнымі партнёрамі. У Маскве прайшло пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АДКБ, дзе абмеркавалі пытанні калектыўнай бяспекі і ролю арганізацыі ў няпростым геапалітычным становішчы.
Асноўныя мэты АДКБ - гэта ўмацаванне міру, міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама абарона незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту краін, якія ўваходзяць у арганізацыю. І сёння, як адзначылі ўдзельнікі, калі сучасны свет уразлівы, а "права моцнага" замяніла міжнароднае права, роля АДКБ для стабілізацыі міжнароднага становішча вельмі важная.















