3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Турчын: Трэба пашыраць кола краін для супрацоўніцтва на прынцыпах свабоднага гандлю
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Вялікі інтэграцыйны марафон працягваецца. 27 сакавіка ў казахстанскім Шымкенце праходзіць пасяджэнне Міжурадавага савета ЕАЭС у пашыраным саставе.
Як адзначыў у сваім выступленні беларускі прэм'ер Аляксандр Турчын, свет зараз перажывае чарговую фазу турбулентнасці. Еўразійскі эканамічны саюз павінен заставацца надзейнай і стабільнай пляцоўкай для ўсіх краін саюза, а для гэтага трэба пашыраць знешнія сувязі.
27 сакавіка прэм'ер-міністры краін "пяцёркі" возьмуць удзел у пленарнай сесіі форуму "Digital Казахстан" - гэта глабальны праект, закліканы папулярызаваць выкарыстанне штучнага інтэлекту ва ўсіх сферах эканомікі.















