3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
У Тбілісі адкрылі цэнтр продажаў беларускай тэхнікі
Аўтар:Святлана Лук'янюк
Перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Грузіі абмяркоўваюць гэтымі днямі ў Тбілісі. Там знаходзіцца беларуская дэлегацыя на чале з віцэ-прэм'ерам Юрыем Шулейкам. 16 сакавіка сустрэчы прайшлі ва ўрадзе, міністэрствах замежных спраў і сельскай гаспадаркі.
У Тбілісі другі дзень ідзе дождж. Гавораць, гэта добры знак для ўсіх распачынанняў. Той самы момант - адкрыццё фірмовага гандлёвага павільёна беларускіх машын. Да адкрыцця цэнтра продажаў беларускай тэхнікі ў Тбілісі ішлі доўга. Будынак пабудаваны з нуля. На старце прывезлі яшчэ камбайны і навясное сельгасабсталяванне. Лінейку далей плануюць пашыраць (больш падрабязна - глядзіце відэа).















