3.76 BYN
2.82 BYN
3.29 BYN
З'езд партыі "Белая Русь" аб'яднаў каля 600 дэлегатаў
У Мінску праходзіць IV нечарговы з'езд Беларускай партыі "Белая Русь". Каля 600 дэлегатаў з усёй рэспублікі вызначаюць стратэгію развіцця самага масавага партыйнага руху краіны.
Сярод удзельнікаў кіраўнікі дзяржорганаў і прадпрыемстваў, дэпутаты і грамадзянскія актывісты. На парадку дня абнаўленне статуту і праграмы партыі. Прыярытэты акрэслены дакладна - праца з моладдзю, развіццё рэгіёнаў, а таксама захаванне і прымнажэнне дасягненняў мінулых гадоў.
Дэлегатам таксама прэзентавалі інтэрактыўную выставу "НЯЗЛОМНЫЯ. Фоталетапіс подзвігу". Экспазіцыя прысвечана беларускім жанчынам розных пакаленняў. У аб'ектыве тыя, хто аднаўляў краіну пасля Вялікай Айчыннай вайны, ліквідатары наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і сучасныя гераіні працы.















