3.68 BYN
2.96 BYN
3.41 BYN
Забеспячэнне вяршэнства права абмяркоўваюць у Мінску на VIII Міжнароднай канферэнцыі Суда ЕАЭС
Мінск - пляцоўка VIII Міжнароднай канферэнцыі Суда Еўразійскага эканамічнага саюза. Ключавой тэмай з'яўляецца вяршэнства права на прасторы ЕАЭС.
У 2025 годзе спаўняецца 10 гадоў работы Суда, які вырашае спрэчкі і фарміруе прававую пазіцыю.
Аляксей Дронаў, старшыня Суда Еўразійскага эканамічнага саюза:
"Права ніколі не бывае на 100 % дасканалым. Заўсёды ў працэсе прымянення ўзнікаюць пытанні, якія могуць датычацца нявызначанасці, двухсэнсоўнасці, нестасовак і недаразуменняў. У гэтым няма ніякай драмы. Яна ўзнікае толькі ў тым выпадку, калі адсутнічае зваротная сувязь паміж заканадаўцам і праваскарыстальнікам. Сэнс канферэнцыі ў тым, каб праз такую зваротную сувязь паглядзець, якія пытанні ўзнікаюць і як яны могуць быць вырашаны".
Канферэнцыя ў Мінску сабрала больш за 200 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі, Кыргызстана, Кубы і Манголіі.















