3.68 BYN
2.96 BYN
3.41 BYN
Трыумф Беларусі ў Японіі - беларусы заваявалі першыя два залатыя медалі на Дэфлімпійскіх гульнях
Аўтар:Станіслаў Ліпскі
Першыя два залатыя медалі заваявала Беларусь на Дэфлімпіядзе, а таксама бронзу ў скарбонку зборнай прынеслі барцы.
Шосты спаборніцкі дзень з удзелам зборнай Беларусі на XXV летніх Дэфлімпійских гульнях прынёс краіне першае золата. У сяміборстве Дыяне Пруднікавай не было роўных. На заключны від праграмы - бег на 800 м - Дыяна выходзіла, займаючы другое месца.
Галоўныя саперніцы, прадстаўніцы Славеніі і Украіны, былі вельмі блізка. Важна было ў забегу трымацца гэтых дзяўчат, з чым беларуска бліскуча справілася. Фінішны рывок славенкі дазволіў выйграць толькі 1,5 секунды ў Дыяны, але гэтага было занадта мала, каб апярэдзіць па суме балаў беларускую сяміборку (глядзіце відэа).















