3.68 BYN
2.96 BYN
3.41 BYN
Беларускія атлеты заваявалі тры ўзнагароды ў першы дзень чэмпіянату Еўропы па тхэквандо
Беларускія атлеты заваявалі тры ўзнагароды ў першы дзень чэмпіянату Еўропы па тхэквандо. У актыве нашых хлопцаў і дзяўчат серабро і дзве бронзы. У вазе да 49 кілаграмаў трэцяй стала Марыя Струнец. У катэгорыі да 57 кг на другую прыступку п'едэстала пашаны паднялася Юлія Вітко. Па ходзе турніру лідчанка атрымала перамогі над спартсменкамі з Расіі, Польшчы і Украіны. І толькі ў фінале беларуска не ўправілася з Маргарытай Блізняковай з Чалябінска. Спецыяльна для "Першага інфармацыйнага" Юлія пракаменціравала сваё выступленне. Эксклюзіў вашай увазе!
Трэцяе месца ў катэгорыі да 58 кілаграмаў у мужчын заняў дзеючы сярэбраны прызёр чэмпіянату свету Георгій Гурцыеў. Сёння кантынентальны форум у Эгле завершыцца. На татамі выйдуць пяць беларускіх тхэквандыстаў.















