3.68 BYN
2.96 BYN
3.41 BYN
Лукашэнка: Патрабаванні да навукі будзем толькі ўзмацняць, а за вынікі годна плаціць
Беларуская навука павінна загучаць па-новаму. Мабыць, гэта галоўнае, чаго чакае наша краіна ад навукоўцаў. А гэта не толькі ўтрымаць пазіцыі ў традыцыйна моцных для нас навуковых кірунках, але і пашыраць кампетэнцыі ў новых вектарах сусветнага навукова-тэхнічнага прагрэсу.
Навукоўцы павінны быць у авангардзе развіцця. Без навукі яно немагчыма. А сёння такі няпросты геапалітычны момант, калі важна разумець - навука не толькі сінонім развіцця. Без яе не будзе краіны.
Тэхналагічны суверэнітэт - не пустыя словы. Гэта гарантыя ўстойлівасці нашай эканомікі, дабрабыту нашых людзей. Гэта адна з апор нашай незалежнасці. Вось чаму патрабаванні да навукі будуць толькі расці.
Прэзідэнт напярэдадні правёў вялікую размову з навукоўцамі і ўсімі тымі, хто мае дачыненне да развіцця навуковай сферы. Патэнцыял ёсць, але важна павялічваць аддачу ад тых намаганняў, якія дзяржава выдаткоўвае на развіццё навукі (паадрабязнасці ў відэа).















