3.64 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
11 верасня Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў васьмі краін
Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў васьмі краін. Сярод іх апостальскі нунцый Ватыкана, паслы Судана, Славакіі, В'етнама, Нігера, Малі, Эфіопіі і Мальтыйскага ордэна.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь настроена на пашырэнне кола сяброў, даверны дыялог і ўлік інтарэсаў партнёраў: "Супрацоўніцтва Мінска з кожнай з вашых краін па-свойму ўнікальнае. Рады, што місія па развіцці адносін Славакіі і Беларусі зноў ускладзена на майго даўняга знаёмага і вопытнага дзяржаўнага дзеяча - пасла Мігаша. Высока цэнім незалежны курс, які праводзіць Браціслава. Праводзіць мужна і годна, нягледзячы на знешнія націск і пагрозы. Гаварылі аб гэтым з прэм'ер-міністрам Робертам Фіца ў Пекіне. Чакаем яго зноў у Беларусі - у сяброўскай атмасферы абмяркуем усе пытанні, пакажам памятныя мясціны, звязаныя з гераічнай гісторыяй часоў Другой сусветнай вайны. Упэўнены, мы можам многае зрабіць для нашых краін. Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам - адзін з нашых ключавых партнёраў у Азіяцкім рэгіёне, дзе набірае абароты матор сусветнага развіцця. Сумеснымі намаганнямі мы вывелі традыцыйна дружалюбныя беларуска-в'етнамскія сувязі на ўзровень стратэгічнага ўзаемадзеяння. Мы цвёрда нацэлены рэалізаваць усе дамоўленасці, дасягнутыя з кіраўніцтвам В'етнама. Спадар пасол, мы спадзяемся ўжо ў найбліжэйшай будучыні ўбачыць практычныя вынікі агульнай плённай працы".
Беларускі лідар асабліва падкрэсліў, што глабальныя праблемы харчовай, энергетычнай, кліматычнай і экалагічнай бяспекі, ліквідацыя прычын беднасці, няроўнасці, неэфектыўнага кіравання рэсурсамі аказаліся адкінутыя на другі план.
Заходнія палітыкі зноў захопленыя ідэямі "выключнасці". Аб павышэнні ролі і эфектыўнасці ААН, новых падыходах да глабальнага кіравання зараз гавораць не ў Еўропе, а на іншых пляцоўках, такіх як саміт ШАС і віртуальная сустрэча БРІКС.