3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
14 красавіка 1999 года Лукашэнка наведаў Бялград
Агульная дата ў гісторыі Беларусі і Сербіі. 26 гадоў таму беларусы на справе паказалі, хто сябар, а хто - вораг.
У гэты дзень у 99-м у Бялград, тады разадраны "гуманітарнымі" бамбардзіроўкамі НАТА, прыляцеў наш Прэзідэнт. Прыляцеў, каб падтрымаць братоў-славян, каб устаць тварам да твару супраць многіх. Бо гарантый бяспекі генералы НАТА не давалі.
Прэса назаве гэта "візіт пад бомбамі НАТА". 78 дзён і начэй самалёты Альянсу раздзіралі гэту зямлю. Без санкцый Савета Бяспекі ААН. Гэта злачынства, якое Захад да гэтага часу не прызнаў. Загінулі больш як 3 з паловай тысячы чалавек, уключаючы дзяцей.
У самы разгар канфлікту Аляксандр Лукашэнка - адзіны лідар - прыляцеў у Бялград, каб сустрэцца са Слабаданам Мілошавічам і выказаць падтрымку людзям! І тую падтрымку ад нашай краіны ў Сербіі памятаюць і сёння. Удзячнасць, нават праз столькі гадоў, адчуваецца абсалютна ва ўсім паміж дзяржавамі трывалае палітычнае і эканамічнае ўзаемадзеянне, галоўнае - сябруюць нашы народы.