3.69 BYN
2.99 BYN
3.46 BYN
26 прызначэнняў - такія вынікі кадравага дня ў Прэзідэнта Беларусі
- Важна

27 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Александр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. І вось іх вынікі.
Кіраўнік дзяржавы прызначыў:
Матусевіча Дзмітрыя Феафанавіча - намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
Ягорава Аляксандра Андрэевіча - першым намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;
Белага Ігара Георгіевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і па сумяшчальніцтве ў Дзяржаве Кувейт;
Бубена Анатоля Анатольевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова;
Андрэева Андрэя Уладзіміравіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Парагвай і Усходняй Рэспубліцы Уругвай;
Амбразевіча Юрыя Георгіевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле;
Жыгарава Цімафея Пятровіча - першым намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта;
Яркаўца Аляксея Іванавіча - намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта;
Глаза Анатоля Анатольевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Ірак па сумяшчальніцтве.
Прэзідэнт таксама даў згоду на прызначэнне:
- Панцюховай Ксеніі Аляксандраўны - намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама (эканоміка, прамысловасць);
- Чарткова Сяргея Валер'евіча - старшынёй Магілёўскага гарвыканкама;
- Крыцкага Міхаіла Леанідавіча - старшынёй Бабруйскага райвыканкама;
- Шарая Аляксея Сцяпанавіча - старшынёй Крычаўскага райвыканка
- Багеля Івана Аляксандравіча - старшынёй Круглянскага райвыканкама;
- Янковіча Сяргея Юр'евіча - кіраўніком адміністрацыі Навабеліцкага раёна г. Гомеля;
- Рубанава Сяргея Віктаравіча - кіраўніком адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска;
- Шагідзевіча Арцёма Артуравіча - кіраўніком адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска;
- Сямёнава Дзмітрыя Сяргеевіча - генеральным дырэктарам РУП "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм";
- Юрчанкі Дзяніса Аляксандравіча - генеральным дырэктарам РУП "Кіруючая кампанія холдынга "Беларуская шкляная кампанія";
- Казакова Мікалая Мікалаевіча - рэктарам УА "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту";
- Сякрэты Ігара Віктаравіча - намеснікам міністра замежных спраў;
- Мірончыка Дзмітрыя Леанідавіча - начальнікам упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- Сокала Ігара Сяргеевіча - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Уладзівастоку (Расійская Федэрацыя);
- Чычука Сяргея Мікалаевіча - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Екацерынбургу (Расійская Федэрацыя);
- Швеца Алега Дзмітрыевіча - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Ніжнім Ноўгарадзе (Расійская Федэрацыя);
- Васючэнкі Аляксея Анатольевіча - кіраўніком спраў Гомельскага аблвыканкама.