3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
"Абаронца простага чалавека". Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Папы Францыска

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне камерленгу Рымска-каталіцкай царквы кардыналу Кевіну Фарэлу ў сувязі са смерцю Папы Рымскага Францыска. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
"У Беларусі з пачуццём глыбокага смутку ўспрынялі навіну аб завяршэнні жыццёвага шляху Яго Свяцейшаства Папы Рымскага Францыска. Шматгадовае служэнне Францыска Хрысту было напоўнена любоўю да паствы, усіх людзей, усяго свету. Як сапраўдны гуманіст і абаронца інтарэсаў простага чалавека Пантыфік унёс неацэнны ўклад у справу забеспячэння сацыяльнай роўнасці і справядлівасці. Дзейнасць Папы Рымскага стала сведчаннем глыбокай веры, мудрасці і гуманізму", - гаворыцца ў спачуванні. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што для ўсіх, хто меў гонар сустрэцца з Яго Свяцейшаствам, ён назаўсёды застанецца прыкладам смеласці, годнасці і адданасці хрысціянскім ідэалам. "З цеплынёй успамінаю афіцыйны візіт у Ватыкан і думкі, якімі мы абменьваліся з Францыскам у шчырых пісьмах. Удзячны за яго работу па ўмацаванні ўзаемапаважлівых адносін паміж Беларуссю і Святым Прастолам. Прыміце, Ваша Высокапраасвяшчэнства, мае шчырыя спачуванні і словы падтрымкі ў сувязі з гэтай цяжкай стратай", - адзначыў у пасланні кіраўнік дзяржавы.